Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі музычны каледж імя Р. Шырмы

Ірына Барысаўна Морых нарадзілася 7 мая 1948 г. у г. Брэсце. Яе бацькі — Барыс Альфонсавіч Морых і Марыя Сяргееўна (Гірыловіч) — франтавікі, прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну да Берліна. Ірына вучылася ў сярэдняй школе № 5 (1955–1966). Закончыла дзіцячую музычную школу, аддзяленне тэорыі музыкі Брэсцкага музычнага вучылішча (1969), факультэт музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1974).

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

Лілія Рыгораўна Батырава нарадзілася 15 чэрвеня 1935 г. у Мінску. Шасцігадовай дзяўчынкай займалася ў малодшай групе балетнай школы пры тэатры оперы і балета. Бацька ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, згінуў без вестак. Увесь час нямецка-фашысцкай акупацыі пражыла з маці, Казімірай Вітольдаўнай, у Мінску, іх дом быў разбомблены яшчэ на пачатку вайны. У апошнія дні акупацыі немцы тысячы мінчан пагрузілі ў вагоны і павезлі ў Германію, але цягнік дайшоў толькі да Брэста, зняволеныя дачакаліся Чырвоную армію.

Брэсцкае музычнае вучылішча было адкрыта 24 студзеня 1940 года. Гэта была першая музычная сярэдняя навучальная ўстанова ў Заходняй Беларусі. Вялікая роля ў стварэнні вучылішча належыць вядомым музыкантам і педагогам І. Я. Шубік, М. А. Дземчанка, Я. М. Дабратворскай, М. І. Арэнскай, М. Я. Мінстэр, В. Г. Жукоўскай, М. А. Русін, Т. Г. Бубен і інш.

У снежні 1939 года было прынята рашэнне аб адкрыцці Брэсцкага музычнага вучылішча – першай музычнай сярэдняй навучальнай установы ў Заходняй Беларусі.